|
Андрэй Лянкевіч, беларускі фатограф, нарадзіўся ў 1981 г. у Гродне. Мае ступень бакалаўра гуманітарных навук у галіне эканомікі, атрыманую ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 2004-2005 вучыўся ў "Caucasus Media Institute" на семінары "World Press Photo" у Ерэване, Арменія. У якасці адной з частак праграмы некалькі месяцаў жыў і вандраваў з меншасцю езідаў у Арменіі, ягоны выніковы фотапраект пра жыццё езідаў быў уганараваны прэміяй. У верасні 2007 года быў запрошаны для ўдзелу ў майстар-класе праекту "Focus on Monferrato" ў Таскане (Італія). У чэрвені 2008 г. а браў удзел у праграме, якая падтрымліваецца "French Association Pour l'Instant", у рамках якой працаваў над праектам "Сучасныя інстытуты сям'і". У 2009 годзе атрымаў Humanity Photo Awards за працу над праектам, прысвечаным беларускім паганскім традыцыям. У гэтым жа годзе праект увайшоў у 10-ку фіналістаў "Magnum Expression Award". У 2009 годзе Андрей артрымоўвае гран-пры у Польским конкурсе фатаграфіі, прсвечаным 170-годдзю фатаграфіі. У 2010 годзе перамагае ў намінацыі "Людзі ў навінах" конкурса ПРЭСС ФОТА БЕЛАРУСІ 2010.
Выкладае курс па фотажурналістыцы ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, беларускім універсітэце ў Вільнюсе (Літва). З 2005 году супрацоўнічае з "European Press Photo Agency" (EPA), у 2007 далучыўся да "Anzenberger agency". У 2008 увайшоў у калектыў маладых фатографаў SPUTNIK.
У 2001-2008 гадах супрацоўнічаў з незалежнай беларускай газетай "Наша Ніва". Ягоныя працы тасама публікаваліся ў такіх міжнародных СМІ як "New York Times", "Le Figaro", "Newsweek", "Die Zeit", "Spiegel", "GEO", "GEO Lino", "International Herald Tribune".
Яго працы выстаўляліся на больш як 50 персанальных і калектыўных выставах у Еўропе, Азіі і ЗША, сярод іх "The Belarusian Identity cART" з персанальным праектам "Dream city life" у "ART HALL Gallery", (Талін, Эстонія), з праектам "Unknown Country" у рамках 3-га месяца Еўрапейскай фатаграфіі ў цэнтры культуры і мастацтва "Uferhallen", (Берлін, Германія), з праектам "У яго жаночае імя" у музеі сучаснага мастацтва у Вене (Аўстрыя) і музеі сучаснага мастацтва у Варшаве (Польша), браў удзел у Беларускім павільёне Венецыянскай біенале ў Мінску (Беларусь)
У Кастрычніку 2010 пабачыла свет Кніга "Паганства"- першая кніга Андрэя Лянкевіча. |