|
Жыццё з мастацтвам
Каталог карцін… на жаль, часцяком ён складаецца з бляклай перадачы арыгіналаў. Бо перадаць — гэта толькі прыблізна паўтарыць арыгінальную выяву. Кожны з нас зведваў пачуццё расчаравання пасля прагляду каталога: ці ж гэта тая карціна, якую я бачыў на выставе альбо ў музеі, у мастакоўскай майстэрні альбо на сцяне ў знаёмца? Знікае адчуванне самой карціны, яе энергетыкі. Зрэшты, і фатаграфія харызматычнага чалавека ніколі не паўторыць “арыгінал”. Паўстае пытанне: як у поўнай меры можна паказаць чароўнасць і настрой карціны?
|