Русский
English
Беларуская
галоўная multimedia галерэя кнiгi эссе кантакт біаграфія
 Андрэй Лянкевіч фатограф 
< Назад да галерэi

Паганства // 2008-2010
Жывучы ў хрысьціянскай традыцыі, мы не заўсёды разумеем, што яна зьявілася пасьля дваццаці тысячагодзьдзяў паганскіх вераваньняў і табу. І калі параўнаць узрост паганскіх вераваньняў і хрысьціянства, то апошняе ўплывала на цывілізацыю на працягу толькі дзьвюх тысяч гадоў. Паганства прысутнічае ў жыцьці сучаснага грамадзтва: хто не глядзіць у люстэрка, калі вяртаецца па забытыя рэчы, хто не падумае некалькі разоў, ці варта працягнуць вандроўку, сустрэўшы чорнага ката. У вёсках — больш. І цяпер бабулькі размаўляюць з каровамі вясною перад першым выхадам у поле, вераць, што жаба-рапуха — гэта вядзьмарка. Андрэй Лянкевіч пры дапамозе фатаграфіі паказвае паганскія традыцыі і звычаі, якія да гэтага часу існуюць на Беларусі. Большасьць традыцыяў зьнікае альбо ўжо зьнікла ў 60—70-я гады мінулага стагодзьдзя, у некаторых вёсках іх памятае толькі адна, найстарэйшая жыхарка.

 Андрэй Лянкевіч фатограф 
Copyright © 2005-2009 Andrei Liankevich