|
Езіды
Езіды – адна з нацыянальных мяншыняў Арменіі – здавён займаюцца развядзеннем горнай рагатай жывёлы. Існуе дзве тэорыі наконт паходжання езідаў: адна сцвярджае, што курды былі іх продкамі, другая ж наадварот кажа, што курды пайшлі ад езідаў. Асноўнае ж адрозненне двух народаў у тым, што езіды змаглі захаваць сваю рэлігію цягам 3 тысячагоддзяў. Першая згадка Храма езідаў адносіцца да старадаўняга горада Вавілона. Сёння ж асноўны храм знаходзіцца ў Масуле. Езіды з’яўляюцца сонцапаклоннікамі, а іх галоўнае боства стварыла свет, калі любавалася прыгажосцю паўліна. Для езідаў паўлін стаў свяшчэннай жывёлінай, якую яны выяўляць на падушках, коўдрах і шатрах. У езідаў няма свяшчэннай кнігі і іх рэлігія абапіраецца на веды настаўнкіаў. Права стаць настаўнікам успадкоўваецца пры дасягенні пэўнага ўзроўню ведаў.
|